Расія ўдарыла па Украіне «Шахедамі» і крылатымі ракетамі — ёсць ахвяры. Польшча падымала вайсковую авіяцыю для абароны сваёй тэрыторыі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Расійская армія нанесла масіраваны ўдар па Украіне — спачатку запусціла беспілотнікі, а потым крылатыя ракеты. Выбухі прагрымелі ў Мікалаеве, Харкаве, Кіеве, на Львоўшчыне. Ёсць загінулы і параненыя.

Последствия российского ракетного удара по Киеву, 7 февраля 2024 года. Фото: ГСЧС Киева
Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Кіеве, 7 лютага 2024 года. Фота: ДСНС Кіева

Ва ўкраінскай сталіцы, паводле апошніх звестак, пацярпелі дзевяць чалавек, у тым ліку цяжарная жанчына.

Последствия российского ракетного удара по Киеву, 7 февраля 2024 года. Фото: ГСЧС Киева
Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Кіеве, 7 лютага 2024 года. Фота: ДСНС Кіева

Успыхнуў пажар у 18-павярховым жылым доме, а таксама на станцыі тэхабслугоўвання. Левы бераг украінскай сталіцы застаўся без святла і цяпла — пашкоджаныя электра- і цепламагістралі, паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

Два чалавекі пацярпелі ў Кіеўскай вобласці, абломкамі ракет пашкоджаныя прыватны і шматкватэрны жылыя дамы.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  

У Мікалаеве пацярпеў прыватны жылы сектар — пашкоджаныя жылыя дамы, газа- і водаправоды. Таксама пашкоджанні атрымаў інфраструктурны аб’ект — узнік маштабны пажар, расказалі ў мясцовым аддзяленні Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях.

Последствия обстрела Николаева, Украина, 7 февраля 2024 года. Фото: Сергій Овчаришин, НикВести
Наступствы абстрэлу Мікалаева, Украіна, 7 лютага 2024 года. Фота: Сергій Аўчарышын, «НикВести»

Загінуў мужчына 1953 года нараджэння — ён атрымаў цяжкія мінна-выбуховую і чэрапна-мазгавую траўмы і памёр у бальніцы.

У Харкаўскай вобласці, паводле звестак МУС, двое пацярпелых.

У Днепрапятроўскім раёне праз падзенне абломкаў беспілотнікаў пашкоджанае камунальнае прадпрыемства, успыхнуў пажар.

У Драгобычы Львоўскай вобласці пашкоджаны прамысловы аб’ект. На плошчы каля 300 м² працягваецца пажар. На месцы працуюць ратавальнікі. Звестак пра пацярпелых няма.

Паводле заявы Паветраных сіл УСУ, адна з расійскіх ракет рухалася ў напрамку Польшчы, але потым змяніла курс на Львоў. Для бяспекі паветранай прасторы Польшча задзейнічала свае і саюзніцкія самалёты.

У цэлым паветраная трывога доўжылася каля трох гадзін. Пад удар трапілі шэсць рэгіёнаў Украіны.