У Нью-Ёрку проста на вуліцы застрэлілі кіраўніка найбуйнейшай страхавой кампаніі — відэа
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Нью-Ёрку (ЗША) 4 снежня застрэлілі генеральнага дырэктара найбуйнейшай прыватнай страхавой кампаніі краіны UnitedHealthcare Браяна Томпсана, піша The New York Times.

Браяна Томпсана забілі ля ўваходу ў гатэль New York Hilton Midtown каля 07.00.

На апублікаваным у СМІ запісе з камеры відэаназірання відаць, як да Браяна Томпсана ззаду падышоў невядомы ў масцы з пісталетам. Ён стрэліў Томпсану ў спіну і ў нагу. На месцы злачынства былі знойдзеныя тры гільзы.

Ад атрыманых агнястрэльных раненняў 50-гадовы Томпсан памёр у бальніцы.

Падазраваны ўцёк спачатку пешшу, потым перасеў на ровар, у горадзе ідзе маштабная пошукавая аперацыя. Паліцыя абвясціла ўзнагароду ў дзесяць тысяч даляраў за інфармацыю пра стралка, а таксама паведаміла, што апошні раз яго бачылі ў Цэнтральным парку, піша Руская служба Бі-бі-сі.