У Мінску затрымалі жанчыну, якая падманула калег на 120 тысяч рублёў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Мінску затрымалі 48-гадовую мясцовую жыхарку, якую падазраюць у махлярстве па прынцыпе піраміды. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

В Минске задержали мошенницу. Фото: ГУВД Минского горисполкома
У Мінску затрымалі махлярку. Фота: ГУУС Мінскага гарвыканкама

Мінчанка пад рознымі падставамі прасіла сваіх калег афармляць крэдыты ў банках і купляць тэлефоны ў растэрміноўку, а потым перадаваць іх ёй. Некаторым за гэтыя паслугі жанчына плаціла невялікае ўзнагароджанне. Аператыўнікі высветлілі, што насамрэч тэлефоны яна адразу ж прадавала, а крэдытныя грошы траціла.

Паводле пацярпелых, спачатку яна ўносіла невялікую плату па крэдытах і растэрміноўках, але потым банкі і салоны пачалі паведамляць ім пра пазычанасці.

На гэты момант вядома пра 11 пацярпелых. Паводле папярэдніх ацэнак, за чатыры гады фігурантка такім спосабам атрымала 120 тысяч рублёў. Уцягваючы ў піраміду новых калег, жанчына выкарыстала частку атрыманых ад іх грошай, каб пагасіць старыя крэдыты і даўгі.

У дачыненні да мінчанкі распачалі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры.