Галоўчанка пагадзіўся пайсці ў адстаўку, калі не будзе планаванага росту эканомікі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка перапыніў даклад прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі і прапанаваў яму разам з першым намеснікам Мікалаем Снапковым пайсці ў адстаўку «калі цягам года не будуць дасягнутыя паказчыкі, якія мы давялі», паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Роман Головченко на совещании у Лукашенко. 22 июня 2023 года, Минск. Фото: president.gov.by
Раман Галоўчанка на нарадзе ў Лукашэнкі. 22 чэрвеня 2023 года, Мінск. Фота: president.gov.by

Галоўчанка далажыў, што за пяць месяцаў эканоміка выйшла на мэтавую траекторыю росту, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту склаў 100,9%.

«А трэба было?» — спытаў Лукашэнка.

«Пакуль яшчэ ў нас задача стаіць толькі па чэрвені 102,6%», — сказаў прэм’ер-міністр.

«Але мы ж адчуваем, што будзе за паўгода. Вам трэба было 102%, а ў вас — 101%», — заўважыў яго начальнік.

«Але ў чыстым траўні (месяц да месяца) — 7%. Таму я думаю, што калі не цалкам, то прынамсі на лічбу, блізкую да плана па паўгоддзі, мы выйдзем. Махавік эканомікі цяпер раскручваецца», — адказаў Галоўчанка.

«Раман Аляксандравіч, давайце публічна дамовімся так. Каб вы не крыўдзіліся. Мне ж ужо не 38 гадоў, калі я першы ўрад фармаваў, і не 45. Не выканаеце сёлета паказчыкі, якія мы давялі, вы ўсё роўна (першымі вы і першы віцэ-прэм'ер) ідзяце ў адстаўку. Вось каб журналісты бачылі, людзі разумелі. Бо смешна выглядае. Я маю зваротную інфармацыю па сваіх нарадах. Разумныя людзі, з якімі я камунікую, дасведчаныя людзі, кажуць: „А чаго вы душу, сэрца сваё рвяце? Па тэлевізары бачым некаторых чыноўнікаў — ды ім пофіг гэта ўсё“. Я не думаю, што гэта так, але проста таўчы ваду ў ступе, напэўна, недарэчна», — сказаў Лукашэнка.

«Робіце — дзякуй, ордэны, узнагароды. Не выканалі — трэба па-мужчынску зрабіць. Таму давайце так і дамовімся, каб не было крыўдаў потым», — дадаў ён.

«Добра», — пагадзіўся прэм’ер-міністр. Яго згоду прыводзіць дзяржагенцтва БЕЛТА, у відэа ад «Пула Первого» адказу Галоўчанкі няма.